Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ВУЧЫМСЯ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

Дата: 17 апреля 2018 в 23:51, Обновлено 15 февраля 2020 в 12:22
Автор: Черкас О. В.

Маляўнічая Беларусь

Родная мова  У марах, у песнях, у снах.  Мае ў ей кожнае слова  Свой колер, і смак, і пах.  А. Грачанікаў

Мова продка ў і нашчадкаў

Што такое родная мова? 

Навошта дзецям трэба ведаць беларускую мову 

З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго

дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці – хоча каб мы

заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы

будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць нас НАЦЫЯЙ.

Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны

ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову,

спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі,

любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы

дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае

веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў

сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей

да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.

Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да

беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем,

беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў

да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай

мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты праклад

дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі. Патрэбна часцей чытаць

беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў,

развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел

у беларускіх народных святах.

Дапамажыце нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, і вы

дапаможаце абудзіць у іх веру ў тое, што яны вырастуць потрэбнымі на зямлі

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі вуснай народнай

творчасці: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ склад. Н.В.

Пралыгіна. - 2-е выд. Мазыр: Белы Вецер, 2013 – 147с.

гуляем у словы

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ

“ГАВАРЫ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ”

казкі

Дзедава рукавічка

Курка-раба

Заяц і вожык

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА - чытаем разам з бацькамі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.